2013-02-06 15:32:05

Касцёл на шляху да “абнаўлення і аздараўлення”


RealAudioMP3 Кангрэгацыя Веравучэння працягвае праводзіць даследванні ў справе сексуальных злоўжыванняў святароў. 5 лютага ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце адбылася прэзентацыя актаў мінулагодняга міжнароднага сімпозіўма на тэму барацьбы з сексуальнымі злоўжываннямі і аналіз дзейнасці адпаведнага цэнтра створанага ў Мюнхене. У інтэрв’ю нашаму радыё аб кроках зробленых у накірунку “аздараўлення і абнаўлення” расказаў прамотар справядлівасці Кангрэгацыі Веравучэння кс. Робэрт Алівер. Святар падзяліўся, што вядзецца вялікая праца па вывучэнні і раскрыцці злоўжыванняў. Паводле яго, лічбы з’яўлюцца трывожнымі: кожны год ватыканская дыкастэрыя выяўляе каля 600 выпадкаў злоўжыванняў, большасць з якіх адносіцца да перыяду з 1965 па 1985 гг. У 2004 г. была заўлена самая вялікая колькасць выпадкаў – 800. Аднак яна з кожным годам памяншаецца дзякуючы скаардынаванай працы 112 епіскапатаў ва усім свеце.

У сваю чаргу нямецкі святар кс. Ганс Зольнер, кіраўнік Цэнтра абароны дзяцей у Мюнхене, расказаў, што існуюць цяжкасці, галоўным чынам звязаныя з культурнымі адметнасцямі, каб падрыхтаваць агульныя накірункі для прадухілення злоўжыванняў. Ён падзяліўся, што ў працу Цэнтра, на працягу бліжэйшых 3 гадоў будуць уключаны краіны з усіх 5 кантынентаў. Святар адзначыў, што крокі, якія робяцца на шляху да абнаўлення “прапарцыянальны рашучасці з якой Касцёл прымае сёння памылкі і клапоціцца аб ахвярах”








All the contents on this site are copyrighted ©.