2013-02-06 14:17:05

Кардынал папрасіў аб памілаванні для Асіі Бібі


RealAudioMP3 Кардынал Ражэ Эчэгарай, звярнуўся да Прэзідэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары з просьбай аб памілавання Асіі Бібі, маладой хрысціянкі, прыгаворанай да смяротнага пакарання паводле супярэчлівага закона аб блюзнерстве. Жанчына, маці пяці дзеці, знаходзіцца за кратамі ў чаканні прысуду з 2009 г. Яе выпадак выклікаў вялікі рэзананс у свеце і неаднаразова абмяркоўваўся на высокім міжнародным узроўні. Кардынал Эчагарай, віцэ-дэкан Калегіі Кардыналаў і былы старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” заклікаў пакістанскага лідэра паглядзець на Асію Бібі “як на сястру, адну з дачок Абрагама, нашага супольна айца па веры”. “Ваш жэст можа мець вялікае значэнне і стаць моцным стымулам для дыялога і прымірэння паміж мусульманамі і хрысціянамі”, - адзначыў іерарх.

У сваім лісце да Асіфа Алі Зардары кардынал Эчэгарай падкрэсліў, што на працягу доўгага часу, працаваў на карысць братэрскага суіснавання паміж хрысціянамі і мусульмане. Ён нагадаў, што па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ прымаў удзел у арганізацыі гістарычнай малітоўнай сустрэчы за мір, якая прайшла 27 кастрычніка 1986 г. у італьянскім горадзе Асізі. Паводле іерарха “іслам, які налічвае больш за 1 млрд. паслядоўнікаў, разам з хрысціянствам з’яўляецца найвялікшай рэлігійнай спадчынай” чалавецтва. Таму “гэтыя дзве рэлігіі не могуць больш ўзаемна ігнараваць сябе, ці яшчэ горш, змагацца паміж сабой”, - напісаў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.