2013-02-05 10:35:06

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі


RealAudioMP3 Перад канцэртам, які адбыўся 4 лютага ў Ватыкане з нагоды 84-й гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджыа Напалітана. Іх прыватная размова працягвалася каля 20 хвілін. У спецыяльным паведамленні Залы Друку адзначаецца, што яны была вельмі цёплай і прайшла ў атмасферы 7-й гадавіны знаходжання Джорджыа Напалітана на пасадзе Прэзідэнта. Гэты перыяд характарызаваўся вялікай узаемнай павагай і сардэчнымі сустрэчамі паміж двума выдатнамі суразмоўцамі. Падчас дыялогу, Папа прадэманстраваў сваю ўвагу і перажыванне за важныя падзеі, якія чакаюць італьянскі народ у бліжэйшай будучыні. Акрамя таго, Бэнэдыкт XVI і Джорджыа Напалітана абмеркавалі міжнародную сітуацыю. Яны выразілі занепакоенасць аб міры у самых неспакойных рэгіёнах свету, такіх як Блізкі Усход і Афрыка.








All the contents on this site are copyrighted ©.