2013-02-05 16:48:45

Ватыкан наведае дэлегацыя з Казахстана


RealAudioMP3 6 лютага ў Ватыкан прыбудзе дэлегацыя з Казахстана з нагоды 10-годдзя Першага міжрэлігійнага кангрэса , які прайшоў у Астане па ініцыятыве Прэзідэнта гэтай краіны Нурсултана Назарбаева. У інтэрв’ю нашаму радыё кс. прэлат Халед Акашэг, член Папскай рады па мэжрэлігійным дыялогу расказаў пра сітуацыю рэлігійнай свабоды ў гэтай краіне.
"Тэма рэлігійнай свабоды дае станоўчыя вынікі, напрыклад, ўлады краіны пачалі выдзяляць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва Касцёлаў і іншых месцаў культу шматлікім рэлігійным супольнасцям прысутным у краіне. Акрамя таго яны амаль без праблем выдаюць уяздныя візы для замежных рэлігійных дзеячаў, а біскупы і святары свабодна могуць перамяшчацца па краіне. Ведаем добра, што ў іншых краінах такія перамяшчэнні вельмі абмежаваныя Сярод праблем, якія існуюць, гэта няправільнае разуменне нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Сярод жыхароў краіны існуе менталітэт, што ўсе палякі - гэта католікі, немецы -лютэрнане, а ўсе казахі- мусульмне. Такі падыход не адпавядае праўдзе, і зразумела, не спрыяе рэлігійнай свабодзе, як таксама магчымасці змены рэлігіі ”, - адзначыў святар.

Гаворачы аб Кангрэсе па міжрэлігійным дыялогу , кс. Акашэг адзначыў, што ён ужо чацьвёрты раз запар пройдзе ў гэтай краіне. “Казахстан адзіная ў цэнтральнай Азіі краіна, якая праводзіць ініцыятывы такога ўзроўню”, - сказаў святар. У Кангрэсе прымуць удзе дэлегацыі з многіх краін свету. Паводле кс. Акашэга ўлады краін павінны заўсёды падтрымліваць такі дыялог, але ніколі не павінны уплываць на яго змест.








All the contents on this site are copyrighted ©.