2013-02-04 14:26:01

Польшча: пачаўся вялікі экуменічны еўрапейскі форум


RealAudioMP3 4 лютага ў цэнтры польскага аддзялення каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, які знаходзіцца ў Варшаве пачалася сустрэча Аб’яднанага Камітэта Канферэнцыі Цэркваў Еўропы (арганізацыі, якая аб’ядноўвае каля 120 Цэркваў і рэлігійных супольнасцяў) і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Тэма форума “Вера і рэлігійнасць ў Еўропе, якая змяняецца. Новыя хрысціянскія рухі ў Еўропе: выклікі ці магчымасці?”. Паводле арганізатараў мерапрыемства, яна дае нагоду, для таго, каб сумесна паразважаць аб зменах у адносінах з Богам і рэлігійным досведзе еўрапейцаў з асаблівай увагай на пашырэнне новых пратэстанскіх рухаў на Старым кантыненце. У праграме дыскусій таксама будуць абмяркоўвацца ўзаемаадносіны паміж традыцыйнымі Цэрквамі і новымі рухамі. Перад удзельнікамі выступіць шэраг экспертаў, сярод якіх навукоўцы і рэлігійныя лідэры розных канфесій.








All the contents on this site are copyrighted ©.