Дырыжор Зубін Мета: для мяне гонар іграць для Папы
Дырыжор Зубін Мета
лічыць вялікім гонарам іграць для Папы Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Італіі Джорджыо
Напалітана. Аб гэтым ён расказаў у інтэрв’ю нашаму радыё напярэдадні канцэрта, які
4 лютага пройдзе ў Ватыкане з нагоды 84-годдзя заключэння Латэранскіх пагадненняў
паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй. Канцэрт быў ахвяраваны пасольствам Італіі пры
Святым Пасадзе. Зубін Мета падзяліўся, што ўжо меў гонар іграць для кіраўніка італьянскай
дзяржавы два гады таму ў Фларэнцыі, а вось для Папы ён іграў, яшчэ яго да абрання
на Пасад св. Пятра. Дырыжор расказаў, што меў магчымасць кіраваць аркестрам падчас
св. Імшы , на якой быў прысутны тады яшчэ арцыбіскуп Мюнхена Ёзэф Ратцынгер.
“Ён
заўсёды быў вялікім аматарам музыкі. На працягу гадоў яго Пантыфіката, я заўсёды
чытаў аб розных канцэртах, на якіх ён быў прысутны: канешне, я таксама хацеў сыграць
для яго! Таму я вельмі нецерпялівы – не магу дачакацца калі наступіць гэты момант!”,
- сказаў музыкант.
Гаворачы аб асаблівасцях музычнай праграмы, якая будзе выканана
вечарам, Зубін Мета адзначыў, што ў першую чаргу хоча выкананаць “Гераічную” сімфонію
Бетховена. Ён падкрэсліў, што гэтым творам Бетховен паклаў канец класічнай эпохе,
пачатай Гайданам, і даў пачатак перыяду рамантызма, якія працягваўся затым на працягу
стагоддзя. “Я ведаю што таксама Папа вельмі любіць Бетховена”, - сказаў дырыжор.