2013-02-03 13:53:38

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: любоў і праўда - гэта імёны Бога (поўны тэкст)


RealAudioMP3 3 лютага Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на плошчу св. Пятра ў Рыме, каб прыняць удзел у традыцыйнай нядзельнай малітве “Анёл Панскі”. У кароткай прамове перад малітвай, Святы Айцец паразважаў аб фрагменце Евангелля, прадстаўленым сёння Касцёлу евангелістам Лукой. Пантыфік сказаў, што Езус не прыйшоў, каб шукаць згоды ў людзей, але як скажа ў канцы Пілату - каб “даць сведчанне праўдзе”. “Верыць у Бога, значыць адмовіцца ад сваіх прадузятасцяў і прыняць канкрэтную асобу, у якой Ён аб'явіўся, асобу Езуса з Назарэта. І гэты шлях вядзе таксама прызнаць Яго і служыць Яму ў іншых”, сказаў Святы Айцец. “Дарагія браты і сёстры!- сказаў Папа да вернікаў - Сённяшняе Евангелле - ўзятае з чацвёртага раздзела ад святога Лукі - гэта працяг таго, якое мы абмяркоўвалі ў мінулую нядзелю. Мы надалей знаходзімся ў сінагозе ў Назарэце, горадзе, у якім Езус вырас і дзе ўсе ведаюць Яго і яго сям'ю. Цяпер, пасля перыяду адсутнасці, Ён вяртаецца, але па-новаму: падчас літургіі ў суботу Ён чытае прароцтва Ісаі аб Месіі і аб'яўляе аб яго завяршэнні, даючы зразумець, што гэта слова тычыцца Яго. Гэты факт выклікае здзіўленне сярод жыхароў Назарэта : з аднаго боку, “ ўсе сведчылі Яму і здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных” (Лк. 4:22); Святы Марк сцвярджае, што многія казалі: «Адкуль у Яго гэта і што за мудрасць дадзена Яму? “ (6,2). Аднак з іншага боку жыхары Назарэта Яго вельмі добра ведалі "Гэта адзін з нас- гаварылі- Яго заяву трэба лічыць як праяўленне пыхы” (Дзяцінства Езуса, 11). "Ці не Сын Юзафа гэта?" (Лк 4:22), як бы сказаць: цясляр з Назарэта, якія ён можа мець памкненні?

Менавіта ведаючы гэтае іх закрыццё, што пацвярджае прымаўка “ніякі прарок не прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне”, Езус скіроўвае да людзей прысутных у сінагозе, словы, якія гучаць як правакацыя. Ён нагадвае два цуда здзейсненыя вялікімі прарокамі Ільлёю і Елісеем на карысць асоб, якія не былі ізраільцыянамі, каб паказаць, што часам ёсць больш веры за межамі Ізраіля. У гэты момант рэакцыя была аднадушнай: усе ўстаюць і Яго выганяюць і нават хацелі кінуць яго ў прорву, але Ён са спакоем уладара, прайшоў паміж злоснымі людзьмі і адыйшоў. У гэтым моманце ўзнікае пытанне: чаму Езус хацеў справакаваць гэты разрыў? Спачатку людзі захапляліся Ім, і, магчыма, Ён мог бы атрымаць нейкуае зразуменне з іх боку. Але менавіта ў гэтым увесь сэнс: Езус не прыйшоў, каб шукаць згоды ў людзей, але як скажа ў канцы Пілату - каб “даць сведчанне праўдзе “ (Ян 18:37). Праўдзівы прарок не слухае іншых, акрамя Бога, і служыць праўдзе, будучы гатовым плаціць за гэта асабіста. Гэта праўда, што Езус з'яўляецца прарокам любові, але таксама любоў мае сваю праўду. Любоў і праўда гэта дзве назвы той самай рэальнасці, гэта два імя Бога. У сённяшняй літургіі гучаць таксама словы апостала Паўла : “
Любоў ласкавая, не зайздросціць, любоў не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай” (1 Кар 13.4-6). Верыць у Бога, значыць адмовіцца ад сваіх прадузятасцяў і прыняць канкрэтную асобу, у якой Ён аб'явіўся, асобу Езуса з Назарэта. І гэты шлях вядзе таксама прызнаць Яго і служыць Яму ў іншых.

Дае нам у гэтым прыклад стаўленне Марыі. Хто лепш, чым Яна ведаў чалавеутва Езуса? Яна ніколі не абуралася Ім, як гэта рабілі жыхары з Назарэта. Яна захоўвала ў сваім сэрцы таямніцу і ўмела прымаць яе больш і безупынна на шляху веры, аж да ночы Крыжа і ў поўным святле Уваскрасення. Няхай Марыя дапамажы таксама і нам прайсці з радасцю і вернасцю гэты шлях.

Як заўсёды, пасля малітвы “Анёл Панскі”, Пантыфік звярнуўся да сабраных на плошчы св. Пятра пілігрымаў з кароткімі прамовамі на некалькіх мовах. Па італьянску Пантыфік прывітаў, між іншым, удзельнікаў "Нацыянальнага дня за жыццё", які ў Італіі традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю лютага. “Я далучаюся да італьянскіх біскупаў, якія ў сваім пасланні на гэты дзень заклікаюць за клопату пра жыццё і сям'ю, што з'яўляецца таксама эфектыўным адказам на сённяшні крызіс”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.