2013-02-03 15:48:55

Бразілія: “дзеці вуліцы” хочуць сустрэцца з Папам


RealAudioMP3 “Таксама “Дзеці вуліцы”, адкінутыя грамадствам, чакаюць на прыбыццё і сустрэчу з Бэнэдыктам ХVI падчас Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Рыа-дэ Жанейра, летам гэтага года”. Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кс. Рэната Кера, заснавальнік “Дома Менор” у Рыа, у якім атрымліваюць гасціннасць пакінутыя грамадствам маладыя людзі. “Іх чаканні вялікія і мы будзем вельмі рады, калі Святы Айцец, які любіць маладых людзей і мае адкрытае сэрца да ўсіх, сустрэнецца з імі”, - сказаў святар. Ён таксама адзначыў, што мясцовы Рух Факалараў хоча падрыхтаваць спецыяльны спектакл з нагоды візіту Пантыфіка ў іх горад, у якім прымуць удзел адкінутыя грамадствам маладыя людзі.

“Зараз яны шукаюць удзельнікаў да спектакла сярод дзяцей вуліцы, з “Дома Менора”, а таксама сярод заключаных у турмах”, - паведаміў кс. Рэнатар Кера і дадаў, што маладыя людзі з яго дома вельмі шчаслівыя, што змогуць удзельнічаць у гэтым спектаклу. “Я ўпэўнены, што спектакл спадабаецца Папе і калі людзі ўбачаць як Святы Айцец абнімае маладых людзей, гэта зробіць вялікае ўражанне на ўсіх”, - сказаў кс. Кера, кіраўнік “Дома Менора” ў Рыа.








All the contents on this site are copyrighted ©.