2013-02-02 11:41:00

Папа спачувае ахвярам трагедыі ў Мехіка


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI выказаў глыбокае спачуванне ахвярам пажару, які здарыўся 1 лютага ў будынку адміністрацыйнага цэнтра Дзяржаўнай нафтавай кампаніі ў Мехіка. Паводле папярэдніх дадзеных ў ім загінулі 33 чакавека і многія атрымалі раненні. У спецыяльнай тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіа Бэртонэ на імя арцыбіскупа Мехіка кардынала Норберта Рыверы Каррэры, Святы Айцец запэўніў у сваёй духоўнай блізасці сем’і загінуўшых, а таксама адзначыў, што моліцца аб хутчэйшым аздараўленні тых, хто быў паранены. Падкрэсліваецца, што Папа моліцца да Маці Божай Гвадалупскай і “ўдзяляе апостальскае благаслаўленне, як знак надзеі на уваскрослага Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.