2013-02-02 10:41:09

Кс. Ламбардзі: жыць верай і любоўю больш інтэнсіўна


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу на тое, што на працягу апошніх некалькіх тыдняў былі апублікаваны некалькі пасланняў, які заслугоўваюць глыбокага разважання і прысвечаны тэме адносін паміж верай і любоўю: гэта пасланне Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень хворых і на Вялікі Пост, пасланне арцыбіскупа Зыгмунда Зімоўскага, старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя на Сусветны дзень барацьбы з праказай. “У гэты год веры неабходна жыць больш інтэнсіўна адносінамі паміж верай і любоўю. Адной без другой не існуе; у адваротным выпадку яны рызыкуюць пераўтварыцца ў неўцелаўлёны спірытуалізм або філантропію, якая абмяжоўваецца маралісткай актыўнасцю”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

“Прыгажосць, духоўнае хараство, пераканаўчаць Касцёла, якая дасягае сэрца – гэта адлюстраванне ззяння любові, цяпла любові. Любові, якой можна навучыцца ад Бога, з верай скіроўваючы позірк на крыж Езуса і прымаючы удзел у Эўхарыстыі. Бэрнадэта, Тэрэза з Лізьё, Раўль Фалеро, а. Даміян, Вінцэнт дэ Поль, Маці Тэрэза – гэта толькі некаторыя з найбольш знакамітых. Але колькі іншых верылі ў Божую любоў і таму любілі без меры, аж да поўнага аддання ўласнага сэрца, самым малым і пакутуючым целам і душой”, - адзначыў кс. Ламбардзі.

Езуіт падкрэсліў, што яны рабілі гэта ў поўнай свабодзе, паводле закона любові – першых двух запаведзяў, якія з’яўляюцца адной. Ён узгадаў заклік св. Аўгустына: “Любі і рабі, што хочаш!”, а таксама св. Вінцэнта дэ Поля: “Любоў – гэта самае вялікае з правілаў і ўсё павінна абапірацца на яе. Яна, як вялікая пані: неабходна рабіць тое, што яна загадвае!”.

“Няхай у Касцёле любові, самыя малыя сустрэнуць любоў Божую, якая канкрэтным чынам сыдзе на іх; хворыя зразумеюць, што іх пакуты – гэта шлях да любові, яшчэ большай, якую яны могуць падарыць свету разам з Хрыстом. Вера і любоў. Паслухаем гэтыя пасланні. Тады свет стане па-сапраўднаму новым”, - заклікаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.