2013-02-02 14:04:06

Кардынал Сандры: новаабраны халдэйскі Патрыярх – сведка мучаніцтва вернікаў


RealAudioMP3 “Архіепіскап Луіс Сако, новы Патрыярх Халдэйскай Каталіцкай Царквы добра падрыхтаваны для выканання свайго служэння”, - лічыць кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, які з 28 студзеня па 1 лютага старшынстваў на Архірэйскім Сінодзе, што праходзіў у Рыме. Падчас гэтага мерапрыемства адбылося абранне архіепіскапа Сако на вышэйшую пасаду ў Халдэйскай Царкве. Паводле кардынала Сандры, зроблены выбар – гэта прычына вялікай радасці, а таксама надзеі для Халдэйскай Царквы ў Іраку, а таксама для тых вернікаў, якія жывуць за межамі гэтай краіны. Кардынал падкрэсліў, што архіепіскап Сако бачыў блізка “кроў мучанікаў і ўсіх тых, хто пакутаваў ад насілля – не толькі хрысціян, але і мусульман”. “Таму гэта асоба нясе з сабой вялікае багацце, якая моцна паслужыць Касцёлу”, - сказаў кардынал Сандры.

Гаворачы аб працах Архірэйскага Сінода іерарх расказаў, што яго ўдзельнікі абмеркавалі праблемы ў сваіх дыяцэіях і увогуле ў Іраку. Звярталася ўвага на неабходнасць спрыяць большай актыўнасці свецкіх вернікаў у розных галінах жыцця Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.