У Індыі праходзіць сустрэча на тэму ІІ Ватыканскага Сабора
На значэнне дзеяння
Святога Духа на працы ІІ Ватыканскага Сабору звярнуў увагу кардынал Зянон Грахалеўскі,
прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Іерарх прымае ўдзел у міжнародным кангрэсе
на тэму: “Перагляд ІІ Ватыканскага Сабора: 50-т гадоў абнаўлення”, які з 31 студзеня
па 3 лютага праходзіць у Бангалоры, у Індыі. У сваім выступленні кардынал адзначыў,
што, каб лепш зразумець дух і навучанне Сабора, трэба ўзгадаць яго асноўную мэту.
“У прысутнасці біскупаў з цэлага свету Ян ХХІІІ сказаў, што Сабор жадае, каб святы
дэпазыт хрысціянскага навучання быў захаваны і ажыццёўлены ў найбольш эфектыўнай форме”,
- сказаў старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Ён таксама нагадаў, што благаслаўлёны Папа,
які заўсёды вучыў, каб Касцёл не забываў пра святую спадычыну праўды, створанай ў
мінулымчасах, але адначасова, Касцёл павінен глядзець таксама на актуальны час,
у якім узнікаюць новыя сітуацыі і спосабы жыцця і адкрываў шляхі каталіцкаму апасталату.
“Іншымі
словамі мэтай ІІ Ватыканскага сабору з’яўляецца ажыццяўленне слоў Хрыста да апосталаў
“Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце
іх захоўваць усё, што Я загадаў вам”, - адзначыў кардынал Грахалеўскі. Іерарх таксама
нагадаў словы Бэнэдыкта ХVI, які ва ўступе да сваіх сабаровых пісьмаў напісаў, што
айцы Сабора не маглі і не жадалі ствараць новага Касцёла ці веры, бо не атрымалі задання,
каб так рабіць. “Яны жадалі глыбей зразумець адно і другое, каб іх аднавіць і таму
Бэнэдыкт ХVI заўсёды выразна казаў, што герменеўтыка разрыву з’яўляецца абсурднай,
супячэчнай духу і волі айцоў Сабору”, - сказаў кардынал Грахалеўскі.