2013-02-01 12:26:24

Скарбы Ватыканскай бібліятэкі становяцца даступнымі ў інтэрнэце


RealAudioMP3 Ватыканская Апостальская бібліятэка змясціла на сваёй старонцы ў інтэрнэце 256 рукапісаў, а ў бліжэйшай праграме пераводу ў агульнадаступны лічбавы фармат – 80 000 старажытных кніг ці 1 млн. старонак. У інтэрв’ю нашаму радыё прэфект бібліятэкі кс.Чэзарэ Пазіні адзначыў: “Гэта – пастаная філасофія Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі, заснаванай Мікалаем V, Сыктам ІV і Сыкстам V, адпаведна з якой гэтыя каштоўнасці чалавецтва павінны быць даступнымі для ўсіх, хто хоча імі карыстацца, ведаць і вывучаць. Першапачаткова ў тыя стагоддзі неабходна было дабрацца да Рыму, каб вывучаць іх, але доступ быў свабодны. Сёння таксама: асобе дастаткова мець кваліфікацыю, якая дазваляе вывучаць такія складаныя дакументы. А цяпер дадзена магчымасць поўнай свабоды доступу да манускрыптаў у сучасным выглядзе; ў Вэб-фармаце іх можна мець паўсюды праз адлічбаваныя выявы. Гэта – той жа самы дух служэння, які ажыўляў напрацягу стагоддзяў Апостальскую Ватыканскую бібліятэку, і мы шчаслівыя рабіць гэта таксама праз лічбавыя старонкі”, - расказаў прэлат.

Кнігу “Паляванне на птушак” 1220 г. імператара Святой Рымскай імперыі Фрыдрыха ІІ, які жыў у гадах 1194-1250, кс.Пазіні назваў “ бадай, самым вядомым сярод рукапісаў, змешчаных ў інтарнэце. Затым ідуць славутыя рукапісы сярэдневечча з манастыроў, кодэксы”, - адзначыў прэфект Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі.
Ідзе праца над кітайскімі рукапісамі і так званай “групай Аламірэ” - каліграфічнымі падручнікамі паліфанічных спеваў у касцёлах Нідэрландаў і Еўропы.

“Маем праект супрацоўніцтва з Бібліятэкай Оксфарда,..у плане таксама перавод у ўлічбавы фармат інкунабулаў, а затым грэчаскіх і яўрэйскіх рукапісаў,” - сказаў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.