2013-02-01 14:54:46

Папа ўзначаліць св. Імшу на Сусветны дзень кансэкраванага жыцця


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVІ узначаліць 2 лютага надвячоркам урачыстую цэлебрацыю Эўхарыстыі ў свята Ахвяравання Пана ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Пра гэта 1 лютага паведаміла Кангрэгацыя па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Упершыню ад 2006г. Святы Айцец будзе цэлебраваць ў гэты дзень св. Імшу разам з прэфектам і членамі Кангрэгацыі, а таксама прадстаўнікамі некаторых манаскіх ордэнаў. Перад пачаткам Імшы 25 законнікаў і 25 законніц з розных куткоў планеты пройдуць у працэсіі на знак паўсюднасці Касцёла
Сусветны дзень кансэкраванага жыцця ўстанавіў Ян Павел ІІ у 1997г. для аддавання хвалы Богу за прыналежнасць святасці Касцёла, для ўсё большага павышэння павагі да асаблівага сведчання веры, якое ажыццяўляюць тыя, хто выбраў шлях следаваць Хрысту і практыкаваць Евангелле ўсім сваім жыццём. Гэты Дзень дае ўсім пасвячаным магчымасць абнаўляць натхненне свайго поўнага аддавання Пану.
Гэты дзень – свята таксама і ўсіх католікаў, каб маліліся за асоб, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах.








All the contents on this site are copyrighted ©.