2013-02-01 13:26:12

Арцыбіскуп Фізікела: несці вернікам свежасць Божага Слова


RealAudioMP3 Канцэпцыі і дзеяння па перадаванню Божага слова - вось чаго сёння не хапае грамадству. Так лічыць арцыбіскуп Рына Фізікела, які прысвячае артыкул у “L’ Osservatore Romano” роздуму над зместам дагматычнай канстытуцыі пра Божае аб’яўленне “Dei Verbum”. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі ўпэўнены, што разважанне над гэтым дакументам эквівалентна перагляду ўсёй гісторыі ІІ Ватыканскага Сабора, таму што ў ім дагматычная праўда спалучана з дакладнай і немудрагелістай мовай, “пластычнасцю выяў у высокапаэтычных выразах."Аб’яўленне – гэта сэрца Касцёла",- падкрэслівае іерарх. Ён сцвярджае, што навізна “Dei Verbum", зацверджанага ў 1965г., - не спрабаваць расказваць наогул пра Айца,але казаць пра “канчатковую падзею Ягонага ўмяшання ў гісторыю – таямніцу ўцелаўлення ў Сыне.”
Рашучым момантам называе кіраўнік дзеяў па евангелізацыі нашых часоў настойлівасць на заўсёды жывым Слове, якое не можа быць абмежаваным толькі пісьмовай формай. “Гэта б збядніла падзею адкрыцця”,- лічыць іерарх. Служэнне Касцёла “не перавышае Божага Слова, але служыць Яму”,- прыгадвае ён дакумент і сцвярджае, што нельга стамляецца ў заангажаванні аб’яўляць усім, у кожным кутку слова збаўлення, якое мае аблічча Езуса з Назарэту. Прычым, рабіць гэта з даверам і жаданнем мець такую ж сілу шчырасці, нават дзёрзкасці ("paressia") як апосталы”, - запэўніў арцыбіскуп Фізікела.
Ён сцвердзіў у газеце, што канцэпцыя дзеяння па сучаснаму перадаванню Божага Слова сёння адсутнічае. А гэта нават прыводзіць, “нажаль, да перарвання перадавання веры”. Выйсце з гэтай сітуацыі, на яго думку, ёсць – прыналежнасць да Касцёла вымагае уздымаць ўсведамленне быць яго жывою часткаю. Менавіта такая адказнасць павінна ўзрастаць, “ каб быць работнікамі новай евангелізацыі, здольнай несці, асабліва вернікам, нязменную свежасць Божага Слова”,- піша арцыбіскуп Фізікела.








All the contents on this site are copyrighted ©.