2013-01-31 11:50:39

Эксперт па СМІ: Касцёлу і інтэрнэту было накавана сустрэцца


RealAudioMP3 Пакліканне Касцёла заключаецца ў тым, каб быць сярод людзей – таму важна прысутнасць католікаў у сучасных СМІ. Такога меркавання прытрымліваецца італьянскі святар кс. Антоніа Спадара, галоўны рэдактар часопіса “La Civiltà Cattolica”, выкладчык, журналіст і блогер. У інтэрв’ю выданню “Chorus” ён падзяліўся сваім бачаннем адносін паміж евангеллізацыяй і інтэрнэтам. Паводле святара, сацыяльныя сеткі з’яўляюцца “ідэальным месцам” для Касцёла, бо ён грунтуецца на адносінах адзінства і камунікацыі. Гэтыя два аспекты, паводле кс. Спадара з’яўляюцца фундаментальнымі таксама для свету сучасных СМІ. “Касцёлу і інтэрнэту заўсёды было наканавана сустрэцца: на самой справе, ён заснаваны на камунікацыі Паслання і адносінах адзінства, а інтэрнэт – на адносінах паміж людзьмі і дзяленні пасланнем. Гэтыя два слупы робяць Касцёл і інтэрнэт блізкімі”, - сказаў святар.

Гаворачы пра прысутнасць Бэнэдыкта XVI у “Твітэры” кс. Спадара адзначыў, што нельга разглядаць гэты факт, як ізаляваны ад агульнага кантэксту. Паводле святар, ён з’яўляецца часткай агульнай дынамікі разважання і дзейнасці Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.