2013-01-31 13:18:06

Папа засмучаны трагедыяй у венесуэльскай турме


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI глыбока засмучаны навіной аб трагічным здарэнні ў венесуэльсай турме “Урыбана”, у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек і каля 90 атрымалі ранненні. 31 студзеня Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа Антоніа Хасэ Лопэса Касціла, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. У ёй Папа адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для загінуўшых і выражае глыбокае спачуванне і духоўную блізасць іх сем’ям. Бэнэдыкт XVI таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым. Акрамя таго Пантыфік заклікаў адказных асоб і арганізацыі, працягваць працаваць у духу супрацоўніцтва і добрай волі, каб пераадоліць існуючыя праблемы і не дапусціць паўтарэння падзей, падобных на тыя, што здарыліся некалькі дзён таму ў венесуэльскай турме.

Трагедыя адбылася 25 студзеня, у выніку паўстання заключонных. Паводле паведамленняў СМІ, унутры турмы знаходзіліся банды ўзброеных асуджаных, якіх спрабавала зарброіць Нацыянальная гвардыя. У выніку пачаліся сутыкненні і стальба, якая прывяла да шматлікіх ахвяр.

29 студзеня Камісія па душпастрыству турмаў Канферэнцыі Біскупаў Венесуэлы апублікавала зварот, у якім асудзіла неэфектыўную пенітэнцыярную палітыку ўрада, перанаселенасць турмаў, адсутнасць добрага харчавання, бескантрольнае насілле і іншыя хібы. Паводле каталіцкіх лідэраў краіны, перад абліччам такіх адносін да асуджаных Касцёл не можа маўчаць.








All the contents on this site are copyrighted ©.