Вялікабрытанія: каталіцкія біскупы выступілі ў абарону сужэнства
Каталіцкія біскупы
Вялікабрытаніі заклікаюць дэпутатаў парламента адхіліць законапраект аб легалізацыі
гомасексуальных саюзаў. Ён будзе разгледжаны ў другім чытанні 5 лютага. Пасля гэтага,
праект закона будзе праналізаваны спецыяльнай камісіяй дэпутатаў і перададзены ў
Вэстмінстэр для канчатковага галасавання. Уся працэдура можа працягвацца ад 2 да 9
месяцаў. Каб паўплываць на вынік галасавання Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса
скіравала спецыяльны мемарандум да ўсіх членаў парламента Вялікабрытанні. У ім іерарх
адзначылі, што сужэнства, заснаванае на саюзе мужчыны і жанчыны, “спрыяе супольнаму
дабру, у тым сэнсе, што спрыяе, ўнікальным у сваім родзе, адносінам, унутры якіх зачынаюцца,
нараджаюцца і ўзрастаюць дзеці”. “Сужэнства – гэта інстытут, які спрыяе дабру дзяцей”,
- падкрэслілі біскупы.
Іншы аспект, на які звярнулі ўвагу іерархі – тычыцца
таго, што існуючае законадаўства не з’яўляецца дыскрымінуючым у адносінах да людзей
з гомасексуальнай арыентацыяй. Яны нагадалі, што навучанне Касцёла асуджае ўсе віды
дыскрымінацый у адносінах да такіх людзей. Паводле біскупаў, правы людзей з гомасексуальнай
арыентацыяй абаронены Актам аб грамадзянскіх саюзах, які быў прыняты парламентам Вялікабрытаніі
ў 2004 г. Такім чынам, прапановы, уключаныя ў новы законапраект не з’яўляюцца неабходнымі
для законнага прызнання і абароны правоў гомасексуальных пар, лічаць каталіцкія біскупы.
Іерархі
адзначылі, што змены такой важнасці не могуць уносіцца ў законадаўства вельмі паспешна,
таму што могуць мець наступствы, часам непажаданыя, якія праявяць сябе ў доўгай перспектыве.
Акрамя таго, яны падкрэслілі, што насельніцтва Вялікабрытаніі не патрабала новага
закона – не адна з галоўных партый не абяцала змен у гэтай сферы падчас выбарчай кампаніі;
пытанне не ўздымалася на рэферэндум; не праводзіліся дыскусіі аб тым, ці неабходна
змяняць законадаўства, але адразу – якім чынам яно павінны быць зменена.