2013-01-29 11:26:22

СДМ у Рыа збяруць больш удзельнікаў, чым Чэмпіянат свету па футболе і Алімпіяда


RealAudioMP3 Бразілія чакае Бэнэдыкта ХVI і больш за 10 млн. маладых людзей з усяго свету, якія прыбудуць на Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра летам 2013 г., заявіў пасол Бразіліі пры Апостальскай Сталіцы Андрэс Бэльтрамо Альварэс. Дыпламат адзначыў, што большасць маладых людзей прыбудзе з краін Лацінскай Амерыкі, але таксама з ЗША і Еўропы. Пасол падкрэсліў, што моладзь не павінна мець праблем з уездам у Бразілію, бо ўрад краіны выдаў спецыяльнае распараджэнне, паводле якога, удзельнікі моладзевай сустрэчы не абавязаны плаціць за ўяздную візу. “Усе консульствы Бразіліі гарантуюць яе бясплятнае атрыманне” ,- адзначыў прадстаўнік краіны пры Святым Пасадзе.

Гаворачы аб гарантаванні бяспекі ўдзельнікаў форума, Альварэс адзначыў, што з гэтым не будзе праблем, бо горад стаў вельмі бяспечным, паколькі знаходзіцца пад поўным кантролем уладаў. Паводле дыпламата, кіраўніцтва разумее, што краіна з 23 па 28 ліпеня будзе ў цэнтры ўвагі ўсяго свету. Сусветныя дні моладзі ў Рыа з’яўляюцца наймаштабнейшым мерапрыемствам у гісторыі краіны і ў іх добрае правядзенне трэба ўкласці шмат працы, асабліва што тычыцца неабходнай інфраструктуры, бо сюды прыбудуць мільёны асоб, адзначыў пасол Бразіліі пры Апостальскай Сталіцы. Ён прызнаўся, што каталіцкае мерапрыемства ў Рыа збярэ больш удзельнікаў чым Чэмпіянат свету па футболе, які адбудзецца ў Бразіліі ў 2014 г., і летнія Алімпійскія гульні, што пройдуць тут у 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.