2013-01-29 15:43:55

Прэзентацыя Сусветнага дня хворых


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, звярнуў увагу на тое, што Бэнэдыкт ХVI адчувае асабістую блізкасць да ўсіх хворых і церпячых, іх сем’яў і асоб, што імі апякуюцца. 29 студзеня ў Ватыкане прайшла прэзентацыя XXI Сусветнага дня хворых. Іерарх заўважыў, што ў сёлетнім пасланні Святы Айцец заклікае пацыентаў і іх сем’і, медыцынскіх работнікаў, усіх хрысціян і людзей добрай волі звярнуць увагу на праблемы, звязаныя з клопатам пра жыццё і здароўе. У прыватнасці, Бэнэдыкт ХVI падкрэслівае, што святкаванне гэтага дня павінна стаць часам малітвы, дзялення сабой і ахвяравання цярпення для дабра Касцёла. Пантыфік заклікаў заўважыць у твары кожнага хворага брата святое аблічча Хрыста. Арцыбіскуп Зімоўскі нагадаў заклік Папы да вернікаў, быць сучаснымі “добрымі самаранамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.