2013-01-29 11:53:04

Арцыбіскуп Гуджэроцці пра сваю місію ў Беларусі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі, у інтэрв’ю украінскаму рэлігійнаму агенцтву “RISU”, падзяліўся сваімі меркаваннямі адносна сваёй місіі. На пытанне аб складаных адносінах паміж Еўропай і Беларуссю, іерарх адказаў, што “праблемы паміж урадамі, непазбежна становяцца праблемамі паміж людзьмі”. Арцыбіскуп перакананы, што нунцый не можа быць нейтральным; ён павінен заўсёды займаць бок людзей, прычым не толькі католікаў, але людей у цэлым. “Дыпламат працуе на карысць краіны, у якой знаходзіцца. А карысць краіны – гэта карысць яе народа”, - падкрэсліў папскі пасланнік у Беларусі. Ён лічыць, што людзі не павінны плаціць за складаную сітуацыю. “Людзі не вінаватыя”, - перакананы ён. “Мы намагаемся паказаць людзям, што Святы Пасад побач з імі, і мы стараемся рабіць усё магчымае, каб аблегчыць іх зносіны з іншымі людзьмі”, - адзначыў Апостальскі нунцый.

На пытанне аб магчымасці візіту Бэнэдыкта XVI у Беларусь, арцыбіскуп Гуджэроцці адзначыў: “Гэта не ад мяне залежыць. Мой папярэднік працаваў над гэтым, але ў гэтай справе не вырашана пакуль нічога. Графік Папы вельмі заняты”. Ён дадаў, што “быў бы вельмі шчаслівы”, калі б візіт Святога Айца адбыўся падчас яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.