2013-01-28 10:15:22

Сусветныя дні моладзі ў Рыа і загінуўшыя ў начным клубе


RealAudioMP3 Бразілія перажывае ў гэты час драму смерці больш за 230 маладых людзей падчас пажару ў начным клубе ва ўніверсітэцкім гарадку Санта-Марыя, у Рыа-Грандзі-да-Сул. Тая ж Бразілія рыхтуецца да сустрэчы маладых людзей з усяго свету на Сусветных днях моладзі. Арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра, Арані Тэмпеста, які з’яўляецца старшынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы да сусветнага форуму, 27 студзеня запрасіў усіх маладых людзей, асабліва тых, якія збіраюцца ўдзельнічаць у Днях моладзі, прыняць удзел у малітве за ахвяраў трагедыі.

“Архідыяцэзія Рыа-дэ-Жанейра і арганізацыйны камітэт моладзевага форуму моляцца за ахвяр, пацярпелых і тых, хто нястомна працуе, каб палегчыць боль і прынесці суцяшэнне ўсім сябрам і сем’ям загінуўшых”, - напісаў кардынал Тэмпеста ў спецыяльным паведамленні. “Як арганізатары падзеі, якая збярэ разам моладзь з усяго свету, мы вельмі смуткуем з прычыны смерці гэтых маладых людзей і ўсіх тых, хто аддаў сваё жыццё так трагічна. Мы спадзяемся, што Уваскрослы Пан, пераможца смерці, дасць суцяшэнне і надзею ў гэты час пакут і болю”, - напісаў арцыбіскуп Рыа.







All the contents on this site are copyrighted ©.