2013-01-28 12:25:35

Субстытут Святога Пасаду пра мір і трансцэндэнтнасць


RealAudioMP3 Гуманізм адкрыты на трансцэндэнтнасць, аб якім ідзе гаворка ў Пасланні Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру, з’яўляецца заклікам да веруючых і няверуючых аб’яднацца ў пошуку праўды. Такое меркаванне выказаў субстытут Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Анджэла Бэчу на старонках “L’Osservatore Romano”. Ён адзначыў, што кожны чалавек, нягледзячы на сваё веравызнанне ці “светаўяўленне”, з’яўляецца адкрытым на трансцэндэнтнасць прыгажосці і дабра, як таямніцы. Таму, “умовай для будавання будучага міру з’яўляецца супрацоўніцтва паміж людзьмі розных культур і рэлігій, пакідаючы адкрытым пытанне аб яго прычыне”. У сваю чаргу, арцыбіскуп адзначыў, што ў дадзеным кантэксце хрысціяне павінны даваць сведчанне інтэгральнаму разуменню чалавечай прыроды, якую дапамагае лепш зразумець святло веры. Паводле яго, гаворка ідзе пра сапраўдную дзейнасць на карысць міра, якая рэалізуецца калі хрысціяне робяць уласны ўклад у публічную дыскусію; калі паказваюць, што чалавечае жыццё мае аднолькавую годнасць на розных этапах свайго існавання; калі сведчаць, што сям’я, заснаваная на сужэнстве, з’яўляецца ячэйкай грамадства, а супольнае дабро годнае клопату і самаахвярнасці. “У гэтым сэнсе спрыянне інтэгральнаму гуманізму і будаванне міра ідуць разам”, - адзначыў арцыбіскуп Бэчу.

Іерарх таксама падкрэсліў, што прасторай, у якой сустракаюцца розныя “светаўяўленні” – гэта не нейкая лабараторыя, але свет, у якім мы ўсе жывем. Акрамя таго, ён нагадаў, што паводле Бэнэдыкта XVI, “не чалавек валодае праўдай, але праўда авалодвае чалавекам”. Такім чынам “адкрытасць на трансцэндэнтнасць з’яўляецца гарантыяй немагчымасці прысвоіць праўду” чалавекам. “Тут знаходзяцца карані сапраўднага міра”, - лічыць арцыбіскуп Бэчу.








All the contents on this site are copyrighted ©.