2013-01-27 14:05:36

Ватыканскі іерарх: з’явіцца “Твітэр” Папы па-кітайску


RealAudioMP3 “Мы знаходзімся на этапе вырашэння тэхнічных праблем, звязаных з асобнай тэхналогіяй, якая выкарыстоўваецца ў Кітаі, каб Святы Айцец неўзабаве змог прысутнічаць на “Твітэры” па-кітайску”, - прызнаўся ў інтэрв’ю парталу “vaticaninsider” арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, растлумачыў, што, дзякуючы прысутнасці ў сацыяльных медыя, слова Бэнэдыкт XVI даходзіць да асоб, якія інакш ніколі не мелі б шанцаў пазнаёміцца з яго пасланнем.

Арцыбіскуп Чэллі патлумачыў, што прысутнасць Папы на “Твітэры” з’яўляецца вынікам станоўчага адказу на прапанову ватыканскай рабочай групы ў галіне новых медыя. Святы Айцец хоча прысутнічаць там, дзе ідуць дэбаты, у месцах прысутнасці чалавека, у тым ліку так званай “лічбавай культуры”, - адзначыў іерарх. Ён нагадаў, што ў сацыяльных медыя сёння сустракаюцца, пераўзыходзячы геаграфічныя і нацыянальныя абмежаванні, сотні мільёнаў людзей. Такім чынам, Касцёл пакліканы, каб таксама і ў сетцы весці дыялог, адзначаны належнай павагай, маючы на ўвазе тое, што нашы грамадствы становяцца ўсё больш мультыкультурнымі і шматканфесійнымі, - сказаў арцыбіскуп. Ён дадаў, што ў “Твітэры” сёння прысутнічае 140 млн. чалавек з усяго свету, пры гэтым 40% з іх, гэта людзі ад 18 да 34 гадоў, з якіх за Папам назірае 2,5 млн. чалавек.

Прысутнасць у новых медыя звязана таксама з выклікамі новай евангелізацыі. Трэба прыстасавацца да кароткай формы ў 140 знакаў, знайсці новыя формы зносін, каб пабудаваць давер і прыцягнуць належную ўвагу. Віртуальная прастора не можа лічыцца менш важнай, чым рэальныя, перакананы старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.