2013-01-27 12:53:06

Бэнэдыкт XVI выпусціў галубоў міру


RealAudioMP3 Па традыцыі, у апошнюю нядзелю студзеня, Бэнэдыкт XVI разам дзяўчынкай з рымскага дзіцячага аддзялення руху “Каталіцкая акцыя” выпусціў з вакна Апостальскага палацу галубоў міру. Гэта адбылося 27 студзеня пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. “Зараз выпусцім галубоў, якія з’яўляюцца сімвалам Божага Духа, што дае мір тым, хто сардэчна прымае Яго любоў”, - сказаў Святы Айцец. Штогод Пантыфік сустракаецца з дзецьмі, якія арганізуюць і ўдзельнічаюць у “Караване міру”, ініцыятыве, якая мае на мэце наладжанне адносін паміж асацыяцыямі і мясцовымі органамі ўлады. Бэнэдыкт XVI заклікаў некалькі тысяч сабраных на плошчы перад ватыканскай базылікай дзяцей быць будаўнікамі міру там, дзе яны жывуць і вучацца.







All the contents on this site are copyrighted ©.