2013-01-26 13:32:24

Кардынал: “Марш за жыццё” у ЗША быў непазбежным


RealAudioMP3 Кардынал Эліа Грэча, былы старшыня Папскай акадэміі жыцця, лічыць, што шматтысячная маніфестацыя супраць абортаў, якая прайшла 25 студзеня ў Вашынгтоне, была непазбежнай. У ёй прынялі ўдзел каля 25 тыс. чалавек, сярод якіх быў кардынал Цімаці Долан, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джон Бейнер і многія іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Паводле кардынал Грэча, “Марш за жыццё” адпавядае неабходнасці казаць пра дзве важныя праўды: першая, тычыцца чалавечай асобы, а другая сацыяльных праблем. Іерарх падкрэсліў, што аборт – гэта “знішчэнне чалавечай асобы, індывідуўма, які мае чалавечую годнасць”. Ён звярнуў увагу на тое, што наступствы абортаў, легалізаваных у ЗША 40 гадоў таму, відавочныя сёння: гэта недахоп дзяцей, недастатковы ўзровень нараджальнасці, які справакаваў эканамічны крызіс у свеце. “Дэмаграфічная зіма правакуе ў доўгай перспектыве шкоду для эканамічнага росту і стабільнасці эканомікі”, - адзначыў іерарх.

Па словах кардынала Грэча, той факт, што у вашынгтонскім Маршы прынялі ўдзел прадстаўнікі розных веравызнанняў, тлумачыцца паўсюдным разуменнем праблемы. “Я думаю, ёсць нават інстынктыўная рэакцыя, таму што было б глыбокай супярэчнасцю, бачыць, як шмат мы робім дзеля абароны кветак, біялагічнай разнастайнасці розных траў, раслін, і ў той жа час дазваляем ці гвалтоўна забіваем новыя чалавечыя жыцці”, - сказаў іерарх. Кардынал Грэча адзначыў, што палітычныя класы павінны зразумець фундаментальнае значэнне права на жыццё. Паводле яго, калі такога прызнання не будзе, знішчацца ўсе іншыя каштоўнасці: эканамічныя, культурныя і нават палітычныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.