2013-01-26 15:21:19

Кардынал Пьячэнца: змены – клопат Папы аб выхаванні святароў


RealAudioMP3 Сведчаннем “вялікай увагі Святога Айца да выхавання святароў” назваў кардынал Маўра Пьячэнца рашэнне Бэнэдыкта XVI перадаць кіраванне духоўнымі семінарыямі ў кампетэнцыю Кангрэгацыі па справах духавенства. Акрамя таго, іерарх лічыць, што гэта рашэнне цалкам адпавядае праграме рэфармавання сферы падрыхтоўкі духавенства, закладзенай яшчэ ІІ Ватыканскім Саборам. Цытуючы словы дэкрэта “Optatam totius”, кардынал Пьячэнца нагадаў, што “жаданае абнаўленне ўсяго Касцёла залежыць, у большай частцы, ад святарскага служэння”. “У гэтым кантэксце, я думаю, што можна інтэрпрытаваць рашэнне Пантыфіка, (...) як крок на шляху спаўнення гэтай саборнай прапановы”, - мяркуе прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства. Ён даў інтэрв’ю сённяшняй “L’Osservatore Romano”.

З рашэннем, надаць новыя кампетэнцыі Кангрэгацыі па справах духавенства, Папа перадаў ёй клопат аб святарах ад моманту распазнання імі паклікання праз вучобу ў семінарыі і на працягу ўсяго іх святарскага служэння. “Працягласць выхавання з’яўляецца прыярытэтнай у любой сферы, тым больш касцёльнай”, - падкрэсліў кардынал Пьячэнца.

Гаворачы аб сваіх планах адносна семінарыйнай падрыхтоўкі, іерарх адзначыў важнасць паглыблення ведаў аб змесце дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору, асабліва прысвечаных святарству; працы над духоўнымі, чалавечымі і культурнымі рысамі будучых святароў. Ён нагадаў аб просьбе аднаго маладога ўдзельніка Сінода па новай евангелізацыі, рыхтаваць святароў “высокай якасці” – здольных набліжаць Хрыста сваімі словамі і жыццём, цэлебраваць набажэнствы, дазваляючы заззяць сакральнасці таямніцаў, ва ўсёй іх унутранай поўні.








All the contents on this site are copyrighted ©.