2013-01-25 16:08:57

Спецыяліст па СМІ: Папа заклікае не ствараць “гета” у сацыяльных сетках


RealAudioMP3 Не будаваць “гета” ў сацыяльных сетках – такая думка паводле галоўнага рэдактара часопіса “La Civiltà Cattolica” кс. Антоніа Спадара, прысутнічае ў пасланні Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень масавай камунікацыі, якое было апублікавана 24 студзеня. У інтэрв’ю нашаму радыё спецыяліст у галіне каталіцкіх СМІ, вядомы італьянскі блогер і журналіст, выкладчык і аўтар шэрагу кніг па “кібертэалогіі” адзначыў, што Папа заклікаў вернікаў прысутных у сацыяльных сетках да дыялогу з іншымі людзьмі, які будзе выходзіць за рамкі “самадастатковых груп”. “Вось тая рызыка, на якую звяртае нашу увагу Бэнэдыкт XVI”, - падкрсэліў святар. “Гэта значыць не будаваць астравоў і быць уключанымі інтэрактыўным спосабам у сумненні і пытанні сучасных людзей”, - падкрэсліў ён. Менавіта таму, на думку кс. Спадара, Папа, калі стварыў свой акаўнт у “Твітэры”, не казаў аб тым, “што будзе тут прысутным”, але напісаў “я далучаюся да вас”.








All the contents on this site are copyrighted ©.