2013-01-25 14:21:34

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў “Маршу за жыццё” ў ЗША


RealAudioMP3 25 студзеня Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў “Маршу за жыццё” – традыцыйнага шэсця, якое з 1974 г. арганізуюць рухі “pro-life” у ЗША. У сваім мікраблогу ў “Твітэры” Папа напісаў: “Я яднаюся з тымі, хто прыме удзел у маршы за жыццё і малюся, каб палітычныя лідэры баранілі ненароджаных дзяцей і спрыялі культуры жыцця”. Маніфестацыя пройдзе сёння ў Вашынгтоне і будзе прымеркавана да 40-годдзя сумнага рашэння Вышэйшага суда, якім ў ЗША былі легалізаваны аборты. Паводле даследчыкаў, з таго часу ў гэтай краіне было забіта каля 55 млн. ненароджаных дзяцей. Між іншым, сённяшняе паведамленне Папы ў “Твітэры” з’яўляецца першым з прымеркаваных да пэўнай падзеі.








All the contents on this site are copyrighted ©.