2013-01-24 15:22:41

Папа ўзгадаў постаць уладальніка фірмы “Фіат”


RealAudioMP3 Святы Айцец адзначыў выдатныя якасці італьянскага прадпрымальніка, галоўнага акцыянера фірмы “Фіат”, Джавані Аньелі, 10-годдзе з дня смерці якога адзначаецца ў гэтыя дні. Бэнэдыкт XVI накіраваў тэлеграму за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ на імя арцыбіскупа Турына Чэзарэ Насіліа. Апошні ўзначаліць св. Імшу ў інтэнцыі памерлага прадпрымальніка. У тэлеграме гаворыцца аб малітве Святога Айца за Джавані Аньелі, чые выдатныя якасці выклікалі міжнародную ўвагу, а вянчала іх напрацягу яго доўгага і плённага жыцця хрысціянская вера. Джавані Аньелі быў вядомы сваёй вялікай ахвярнасцю для Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.