25 студзеня ў базыліцы
св. Паўла за Мурамі разам будуць маліцца хрысціяне розных канфесій. Урачыстыя нешпары
тут узначаліць Бэнэдыкт XVI. У малітве прымуць удзел прадстаўнікі некалькіх Праваслаўных
Цэркваў, пратэстанцкіх супольнасцяў, члены Міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу
паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі. Прадстаўнік рымскіх лютэран Рыма
Мілкаў, які таксама прыме ўдзел у малітве са Святым Айцом, лічыць, што нешпары на
заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціян маюць не толькі сімвалічнае значэнне,
гэта таксама і сведчанне таго, што кожны хрысціянін, незалежна ад яго канфесійнай
прыналежнасці і ідэнтычнасці, павінен імкнуцца да дыялогу і еднасці з іншымі паслядоўнікамі
Хрыста. Святар лічыць, што экуменічныя памкненні, гэта адметная рыса Лютэранскай Царквы,
асабліва ў адносінах да Каталіцкага Касцёла.