2013-01-24 16:42:16

Кс. Ламбардзі адказаў на артыкул у “The Guardian”


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў артыкул, які некалькі дзён таму з’явіўся на старонках вядомага брытанскага выдання “The Guardian” і быў прысвечаны нерухомасцям Святога Пасаду у Англіі, Францыі і Швейцарыі. Аўтар напісаў, што ўсе яны былі набыты за “грошы Мусаліні”. У сваю чаргу, кіраўнік Залы Другу Апостальскай Сталіцы, падчас сустрэчы з журналістамі, адзначыў, што “у рэальнасці гэты артыкул не адкрыў нічога новага”. “Аб існаванні інвестыцый Апостальскай Сталіцы ў нерухомую і рухомую маёмасць, рэалізаваных дзякуючы грошам, выплачаным Італьянскай дзяржавай у якасці кампенсацыі за экспрапрыяваную ўласнасць, вядома на працягу ўжо больш чым 80 гадоў”, - сказаў езуіт. Ён нагадаў, што гэта стала магчыма на падставе Латэранскіх пагадненняў 1929 г.

Акрамя таго, каб больш даведацца па дадзенай тэме, кс. Ламбардзі параіў прачытаць кнігу дэкана італьянскіх ватыканістаў Бэні Лая – спецыяліста ў галіне ватыканскіх фінансаў – пад назвай “Ватыканскія фінансы”. Яе кс. Ламбардзі паказаў журналістам падчас брыфінгу. Таксама кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што ўзгадка аб спецыяльным аддзеле, які займаецца адміністраваннем маёмасцю Святога Пасаду ёсць у любым ватыканскім тэлефонным даведніку – гэта пацвярджае, што яе існаванне гэта не сакрэт.








All the contents on this site are copyrighted ©.