2013-01-24 13:01:08

Арцыбіскуп Чэллі: Папа дэманструе станоўчы патынцыял сацыяльных сетак


RealAudioMP3 Пасланне Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень масавай камунікацыі сканцэнтравана ў першую чаргу на станоўчых аспектах сацыяльных сетак. На гэта звярнуў увагу арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, падчас прэзентацыі Паслання, якая прайшла 24 студзеня ў Ватыкане. Іерарх адзначыў, што сацыяльныя сеткі на працягу апошніх гадоў выклікаюць вялікі інтарэс у даследчыкаў, якія спрабуюць прааналізаваць іх уплыў на ідэнтычнасць сучаснага чалавека. Сярод спецыялістаў ёсць таксама і тыя, хто падкрэслівае іх негатыўнае значэнне, але Святы Айцец прадстаўляе сацыяльныя сеткі, як магчымасць для дыялога і дыскусіі, умацавання сувязі адзінства паміж людзьмі і спрыяння гармоніі чалавечай сям’і, звярнуў увагу арцыбіскуп Чэллі. Ён падкрэсліў, што такія станоўчыя вынікі можна асягнуць толькі пры павазе да асабістага жыцця іншага, адказнасці і адданасці праўдзе.

Іншы ўдзельнік прэзентацыі, сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі кс. Пол Тай адзначыў, што Пасланне ўяўляе сабой плён пяцігадовых разважанняў Святога Айца аб новых медыя. Асаблівую ўвагу супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі звярнуў на заклік Папы, з большай разважлівасцю размяшчаць і дзяліцца матэрыяламі ў інтэрнэце. Акрамя таго, кс. Тай падкрэсліў важнасць ведання хрысціянамі стыляў камунікацыі ў інтэрнэце і нагадаў аб закліку Святога Айца выкарыстоўваць багатую спадчыну хрысціянскіх знакаў, сімвалаў і мастацтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.