2013-01-23 15:13:01

Пій ХІІ быў ворагам Трэцяга рэйху


RealAudioMP3 “Нацысты ненавідзелі Пія ХІІ”, - перакананы італьянскі гісторык Пьер Луіджы Гвідучы, выкладчык Папскага салезіянскага ўніверсітэту. Ён выдаў кнігу “Трэці рэйх супраць Пія ХІІ”. У інтэрв’ю італьянскай “La Stampa” навуковец расказаў, што Пій ХІІ рабіў усё, каб дапамагчы краінам, якія пацярпелі ад вайны, і не дапусціць да распаўсюджвання нацыяналсацыялізму. Прафесар паведаміў, што пасля доўгіх даследаванняў тайных нацысцкіх дакументаў адносна Пія ХІІ у архівах Германіі, Францыі, Швейцарыі, Італіі, Ізраіля і Расіі, можна смела сцвердзіць, што кіраўніцтва Трэцяга рэйху мела скрайна негатыўнае стаўленне да Пантыфіка. “Для іх ён быў ворагам дзяржавы”, - заявіў прафесар Гвідучы. У тайных нацысцкіх дакументах гаворыцца аб гуманітарнай дзейнасці Святога Пасаду, ініцыяванай Піем ХІІ, па абароне яўрэяў.

На думку італьянскага прафесара, меркаванні аб тым, што Касцёл адносіўся лаяльна да нацызму, пабудаваныя на дэзінфармацыі з боку некаторых краін, якая мела на мэце аслабіць ролю Пія ХІІ, настаўленага варожа да таталітарызму і атэістычнага камунізму, і перавесці ўвагу грамадства на асобу Пантыфіка, каб такім чынам схаваць свае жудасныя ўчынкі, якія ўбачылі святло пасля вайны. Тут навуковец называе: адсутнасць салідарнасці з боку многіх краін з яўрэямі, сувязі амерыканцаў з нацыстамі, няясную ролю Швейцарыі ў спробе забойства Сталіна, пратэкцыя некаторым нацысцкім злачынцам з боку саюзнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.