2013-01-23 14:10:46

Папская рада па культуры: размаўляць з моладдзю на яе хвалі


RealAudioMP3 “Моладзь і культура” – стане тэмай чарговага пасяджэння Папскай рады па культуры. Яно пройдзе 6 лютага. Напярэдадні асамблеі адбудзецца сустрэча яе ўдзельнікаў з Бэнэдыктам ХVІ. Гэта надасць накірунак працам, перакананы кардынал Джанфранка Равазі, старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Адметнасцю пасяджэння стане прысутнасць на ім, апроч біскупаў, святароў, свецкіх спецыялістаў у розных галінах навук, студэнтаў. “Мы прапануем не толькі размову аб моладзевай культуры, але хочам, каб маладыя людзі асабіста далі жывое сведчанне аб саміх сабе”,- падзяліўся кардынал Равазі і дадаў, што ў размове прымуць удзел не толькі маладыя католікі, але і няверуючыя.

Старшыня Папскай рады па культуры паінфармаваў, што размова будзе сканцэнтравана вакол некалькіх асноўных накірункаў, тут і спосаб самавыражэння сучаснай моладзі, і мараль маладых людзей, якая становіцца ўсё больш суб’ектыўнай, паколькі яны прадастаўлены самім сабе, і запыты адносна культуры і соцыума, перш за ўсё, патрэба ў працы. Часта, калі маладыя людзе не знаходзяць адказаў на свае пытанні, затыкаюць вушы і заплюшчваюць вочы на свет, быццам ён не існуе, - адзначыў кардынал Равазі. Ён дадаў, што для таго, каб моладзь прыняла рэчаіснасць свету, неабходна размаўляць з ёй на яе хвалі. Менавіта гэтым і зоймуцца, паводле слоў іерарха, удзельнікі асамблеі Папскай рады па культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.