2013-01-23 11:43:41

Папа заклікаў да салідарнасці з жыхарамі Джакарты


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 23 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб дапамозе пацярпелым ад вялікай паводкі, якая абрынулася на сталіцу Інданэзіі Джакарту. Яна выклікала чалавечыя ахвяры і нанесла сур’ёзную шкоду. Папа адзначыў, што з хваляваннем сочыць за навінамі, якія прыходзяць з гэтай краіны. “Я хачу выказаць маю блізкасць насельніцтву, пацярпеламу ад гэтага прыроднага катаклізму, запэўніваючы яго ў сваёй малітве і заахвочваючы да салідарнасці з ім, каб усім хапіла неабходнай дапамогі”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.