Святы Пасад стаў назіральнікам у Сістэме цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі
21 студзеня Святы
Пасад стаў дзевятым, пасля Аргентыны, Германіі, Паўднёвай Карэі, Іспаніі, Францыі,
Італіі, Японіі і Тайваня, назіральнікам у Сістэме цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі
(Sica). Урачыстая цырымонія падпісання пагаднення адбылася ў Сан-Сальвадор у прысутнасці
Генеральнага сакаратара арганізацыі Хуана Даніэля Алемана і Апостальскага нунцыя ў
Салвадоры, арцыбіскупа Луіджы Пэцута. Кіраўнік Сістэмы цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі
падкрэсліў, што Святы Пасад становіцца часткай той невялікай групы краін-сяброў, якія
спрыяюць інтэграцыйнаму працэсу, і такім чынам ўносяць уклад у развіццё рэгіёну. У
сваю чаргу арцыбіскуп Пэцута адзначыў, што Святы Пасад і мясцовыя каталіцкія супольнасці,
прысутныя ў Цэнтральнай Амерыцы, маюць вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве для
дасягнення інтэграцыі ўсіх краін Цэнтральнай Амерыкі.
Членамі Сістэмы цэнтральнаамерыканскай
інтэграцыі з’яўляюцца Коста-Рыка, Сальвадор, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Беліз,
Панама і Дамініканская рэспубліка.