2013-01-21 12:46:44

Святы Пасад з заклапочанасцю сочыць за сітуацыяй у Англіканскай Царкве


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы паведаміў, што з заклапочанасцю сочыць за сітуацыяй вакол біскупскіх пасвячэнняў жанчын у Англіканскай Царкве Англіі і Уэльса. “Калі англікане, глыбока зменяць усё, што мае дачыненне да святарства, вядома, гэта стане і для нас вялікім выклікам”, - заявіў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спряння хрысціянскаму адзінству ў інтэрв’ю агенцтву “Zenit” з нагоды Тыдня малітваў за адзінства хрысціян, які працягваецца ў Касцёле. Па словах высокага іерарха, Святы Пасад зацікаўлены ў дапамозе англіканам “знайсці сваё ўнутранае адзінства”, але, вядома, толькі калі яны не адмовяцца ад такой дапамогі. Мэта Каталіцкага Касцёла – “еднасць усіх хрысціян у дачыненні да зместу веры, сакрамэнтаў і святарства”, нагадаў кардынал Кох.

Паходзячы са Швейцарыі, кардынал таксама падкрэсліў, што новая евангелізацыя павінна быць экуменічным праектам. “У мяне ёсць некалькі экуменічных партнёраў, якія рады гэтай ініцыятыве, з другога боку, яна многім не адпавядае”, - прызнаўся іерарх. Гэта звязана з тым, што “сёння экуменізм падзелены на два лагеры”, а раздзяляльная лінія пралягае праз канфесійныя абмежаванні, - дадаў ён. Першы з іх прадстаўляе “ліберальнае бачанне экуменізму паміж католікамі і пратэстантамі”. Другі, аб’ядноўвае тых, хто “імкнецца да паглыблення асноў веры ў каталіцкіх і рэфарматарскіх супольнасцях”, - патлумачыў старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Па яго словах, для гэтай другой групы новая евангелізацыя з’яўляецца “вялікім выклікам”.

У мінулую пятніцу не быў падтрыманы вотум недаверу ў адносінах да старшыні “палаты свецкіх” Англіканскай Царквы Англіі і Уэльса. Як паведамілі брытанскія СМІ, 80 членаў гэтага органу кіравання, падаўляючая большасць, выказалі давер свайму кіраўніку Філу Гідзінгсу. Такім чынам, большасць членаў “палаты свецкіх” падтрымліваюць нядаўняе рашэнне Генеральнага Сінода Англіканскай Царквы аб недапушчэнні жанчын да біскупскіх пасвячэнняў. Сам Гідзінгс з’яўляецца перакананым праціўнікам існавання жанчын-біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.