2013-01-21 16:10:16

Папа высока цэніць уклад “Каталіцкай акцыі”


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў італьянскай нацыянальнай сустрэчы асістэнтаў руху “Каталіцкая акцыя”. Яна пачалася 21 студзеня ў Рыме. У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром, гаворыцца аб падтрымцы з боку Святога Айца тэмы форуму, прысвечанага сёлета місіі і служэнню святароў як выхаваўцаў. На думку Папы, гэта важны аспект дзейнасці Касцёла, на які неабходна звярнуць увагу ў Год веры. Бэнэдыкт XVI спадзяецца, што ўдзельнікі сустрэчы атрымаюць новы імпульс для абвяшчэння евангельскага паслання і прыдуць да мудрых высноў адносна сучаснага душпастырства.

Працы форуму працягнуцца да 24 студзеня.







All the contents on this site are copyrighted ©.