2013-01-19 13:23:12

Святы Пасад занепакоены лёсам эмігрантаў


RealAudioMP3 Святы Пасад прадстаўлены на праходзячай у Парыжы міжнароднай сустрэчы на тэму “Католікі і міграцыя”. Навукоўцы і касцёльныя дзеячы сабраліся разам, каб паразважаць аб духоўнай, сацыяльнай і матэрыяльнай абароне людзей, якія вырашылі пакінуць свае краіны. Старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў кардынал Антоніа Марыя Вэльё, выступаючы на форуме, заўважыў, што падчас дапамогі эмігрантам не варта забывацца пра годнасць, дадзеную Богам кожнаму чалавеку. Іерарх нагадаў аб сацыяльным навучанні Касцёла адносна праблемы эміграцыі, якое застаецца нязменным у любых абставінах. Ён заклікаў хрысціян заходніх краін дапамагаць сваім братам, што засталіся без сродкаў да існавання і даху над галавой.








All the contents on this site are copyrighted ©.