Святы Айцец стварыў грэка-каталіцкую епархію ў Францыі
19 студзеня Бэнэдыкт
XVI прыняў рашэнне павысіць статус структуры Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў
Францыі з Апостальскага экзархату да епархіі з тытулам “Св. Уладзіміра Вялікага ў
Парыжы для ўкраінцаў візантыйскага абраду”. Першым епіскапам новастворанай епархіі
стаў яе цяперашні экзарх Барыс Гудзяк. Апостальскі экзархат для украінцаў візантыйскага
абраду ў Францыі быў створаны 22 ліпеня 1960г. папам Янам ХХІІІ. Да яго былі далучаны
таксама парафіі ў краінах Бенелюксу і Швейцарыі. Яны ўвайшлі і ў новаствораную епархію,
да якой належыць 18 парафій з 20 тыс. вернікаў.