2013-01-18 16:16:26

“Лацінскі твітэр” Папы: характар латыні адпавядае спецыфіцы сацыяльных сетак


RealAudioMP3 3 тыс. чалавек далучыліся да твітэр-акаунту Бэнэдыкта XVI на лацінскай мове за першы дзень яго існавання. Святы Айцец напісаў першы “твіт” у ім 17 студзеня. Гэта вельмі добры знак, лічыць кіраўнік нядаўна створанай Папскай акадэміі латыні Івана Дыаніджы. “Лацінскі твітэр”, на яго думку, заключае ў сабе ідэал – іннавацыі і традыцыі Касцёла. Лацініст нагадаў, што сусветна вядомы інтэрнэт-сімвал “@” (“эт” або “сабака, як прынята яго называць сярод інтэрнаўтаў) паходзіць зусім не з ангельскай, а з лацінскай мовы. Навуковец лічыць, што ўся культура і мова інтэнэту пранікнута латынню. Гэта адбываецца таму, што лацінская мова вельмі сціслая па сваім характары і дасканала падыходзіць для перадачы кароткіх, сінтэтычных паведамленняў, характэрных для “Твітэру”, які са сваімі 140 знакамі патрабуе строгасці, сцісласці, лаканічнасці, істотнасці. Прафесар Дыаніджы перакананы, што сёння мы ўсе павінны вярнуцца да такога падыходу да мовы, і не толькі ў сацыяльных сетках – разумець значэнне слова, што дапамагае больш думаць, перш чым гаварыць.








All the contents on this site are copyrighted ©.