2013-01-18 15:12:29

Кардынал Равазі правядзе велікапостныя рэкалекцыі для Папы


RealAudioMP3 Кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, правядзе велікапостныя духоўныя практыкаванні для Святога Айца і членаў Рымскай курыі. Яны адбудуцца ў капліцы “Redemptoris Mater” у Апостальскім палацы Ватыкана ў першы тыдзень Вялікага посту: пачнуцца вечарам у нядзелю 17 лютага і працягнуцца да суботы 23 лютага. Як звычайна, у гэты перыяд Папа не будзе праводзіць ніякіх аўдыенцыі, у тым і ліку будзе адменена і традыцыйная агульная аўдыенцыя ў сераду. Кардынал Равазі, акрамя таго, што займае пасаду кіраўніка ватыканскай дыкастэрыі, з’яўляецца вядомым біблістам і аўтарам шматлікіх кніг аб адносінах паміж хрысціянскай верай і культурай. Ён першы з высокіх супрацоўнікаў Рымскай курыі на працягу цяперашняга пантыфікату, каму было даверана правядзенне рэкалекцый для Папы. За гэты час Бэнэдыкт XVI прымаў удзел у велікапостных духоўных практыкаваннях сем разоў. У мінулым годзе іх праводзіў кардынал Ларан Пасінья, арцыбіскуп Кіншасы, з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Да яго былі тры італьянцы – кардынал Марка Чэ, кардынал Джакома Біфі і арцыбіскуп Энрыка даль Ковала; два французы – кардынал Альберт Вангой і а. Франсуа Мары Летэль; а таксама адзін нігерыец – кардынал Фрэнсіс Арынзэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.