2013-01-17 15:32:51

“Дзень юдаізму”: яўрэі і хрысціяне могуць аб’ядноўвацца ў грамадскіх дэбатах


RealAudioMP3 Палітычны атэізм і агрэсіўны секулярызм ва ўсіх сферах жыцця падштурхоўваюць яўрэяў і хрысціян аб’яднаць свае намаганні для абароны рэлігійнага вымярэння грамадскага жыцця, лічыць кс. Норберт Хофманн, сакратар Папскай камісіі па рэлігійных кантактах з юдаізмам. З нагоды “Дня юдаізму”, які адзначаецца ў Касцёле 17 студзеня, “L’Osservatore Romano” публікуе артыкул ватыканскага прэлата. Як пазітыўны прыклад каталіцка-юдэйскага супрацоўніцтва, святар прыводзіць нядаўнія дэбаты ў Германіі на тэму дапушчальнасці абразання як рэлігійнага абраду, у якіх яўрэі і хрысціяне выступілі адзіным фронтам. Гэта паспрыяла канчатковаму рашэнню суда на карысць вызнаўцаў юдаізму.

На думку кс. Хофмана, дакумент “Nostra Aetate”, дэкларацыя ІІ Ватыканскага Сабору аб адносінах Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій, ніколькі не страціла сваёй актуальнасці ў наш час. Тое, што мы ў стане рабіць разам, мы забавязаны рабіць разам, перакананы сакратар Папскай камісіі па рэлігійных кантактах з юдаізмам.








All the contents on this site are copyrighted ©.