2013-01-17 14:59:40

Святы Айцец абмеркаваў з біскупамі праблемы працы, сям’і і моладзі


RealAudioMP3 17 студзеня Бэнэдыкт XVI, у рамках візіта “ad limina Apostolorum”, прыняў на аўдыенцыі групу італьянскіх біскупаў з рэгіёнаў Абруца і Малізэ. Падчас сустрэчы з іерархамі Святы Айцец у першую чаргу закрануў праблемы працы, сям’і і моладзі. Аб гэтым у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё распавёў арцыбіскуп Аквілы Джузэпэ Малінары. Іерарх прадстаўляе рэгіён, які ў 2009 г. пацярпеў ад моцнага землятрусу. Паводле яго слоў, на сустрэчы прысутнічалі шэсць біскупаў, якіх Папа прыняў вельмі цёпла і “па-сяброўску”. Бэнэдыкт XVI уважліва выслухаў іерархаў і нагадаў аб абавязку спрыяць аднаўленню веры людзей, асабліва ў год ёй прысвечаны. “Ад веры нараджаецца любоў, ад веры нараджаецца надзея і сіла, каб ісці наперад. Ён нам сказаў, што праблем шмат, і гэта праўда, але яны – гэта далёка не ўсё: Пан большы за ўсе нашы праблемы”, - прызнаўся арцыбіскуп Малінары. Таксама іерарх адзначыў, што Папу цікавіла сітуацыя ў гарадах, якія асабліва моцна пацярпелі ад землятрусу.








All the contents on this site are copyrighted ©.