2013-01-15 10:10:12

У Беларусі адменена большасць сацыяльных паказанняў для аборта


RealAudioMP3 Беспрэцэдэнтнае рашэнне прынята ў Беларусі. Пастановай урада ад 11 студзеня 2013 г. адменена большасць сацыяльных паказанняўдля абортаў на позніх тэрмінах – да 22-га тыдня цяжарнасці. Пералік паказанняў, такім чынам, скараціўся з 10 да 2. Цяпер зрабіць аборт урач можа толькі пры наяўнасці факту згвалтавання або пазбаўлення маці бацькоўскіх правоў. Менавіта сацыяльныя паказанні прадстаўнікі хрысціянкіх канфесій лічылі найбольш блюзнерскімі. Раней жанчыны ў краіне маглі забіць сваё ненароджанае дзіцяці па прычыне шматдзетнасці, разводу, страты працы жанчынай або яе мужам, наяўнасці статусу бежанца. І галоўнае, аборт на позніх тэрмінах часцей за ўсё рабіў жанчыну бяздзетнай у будучыні. Вось ужо некалькі гадоў прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі – каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкіх – праводзяць шырокую інфармацыйную кампанію супраць абортаў. Акцыі, прэс-канференцыі, псіхалагічная дапамога жанчным, якія прыйшлі зрабіць аборт – праца рухаецца на перад.

Напрыканцы мінулага года Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква ўдзельнічалі ў грамадскім абмеркаванні новага законапраекту “Аб ахове здароўя”. Вынікам стала рэзалюцыя, якую скіравалі ў дзяржаўныя органы ўлады. Адной з прапаноў рэлігійных арганізацый было менавіта скрачэнне спісу сацыяльных паказанняў для абортаў на позніх тэрмінах. Хрысціяне таксама прасілі прапісаць дакументальна, што жыццё пачынаецца ад моманту зачацця, а медыкі маюць права адмовіцца рабіць аборт па сваіх рэлігійных і этычных перакананнях. Гэтыя апошнія пытанні пакуль застаюцца адкрытымі.

Нагадаем, што першай краінай у свеце, якая у 1920 г. на заканадаўчым узройні дазволіла аборты, быў Савецкі Саюз. Плёны чаго да сённяшняга часу пажынае Беларусь – у краіне адно з самых ліберальных заканадаўстваў па абортах у свеце. І як вынік – у год на свет не з’яўляецца насельніцтва малога горада. У 2011 г. было забіта 26 тыс. ненароджаных дзяцей.

Сёння ў Беларусі праводзяць аборты па медыцынскіх паказаннях, а таксама да 12-ці тыдняў цяжарнасці па жаданні жанчыны без тлумачэння прычын. Апошніх, па стытыстыцы Міністэрства аховы здароўя, больш за 90% ад колькасці ўсіх выпадкаў. У 2011 г. спіс сацыяльных паказанняў для правядзення абортаў скарацілі таксама ў Расіі, пакінуўшы адзін пункт – цяжарнасць у выніку згвалтавання. Не так даўно Ірландыя, Польшча, Венгрыя забаранілі аборты ўвогуле, акрамя выключных выпадкаў – калі ёсць рэальная пагроза жыццю маці.

Ларыса Абрамчук, Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.