2013-01-15 15:32:03

Святы Пасад зацікаўлены ў дыялогу з юдаізмам


RealAudioMP3 Святы Пасад зацікаўлены ў правядзенні “Дня юдаізму” на сусветным узроўні. “Мы заклікаем біскупаў адзначаць гэты дзень”, - заявіў сакратар Камісіі Святога Пасаду па рэлігійных адносінах з юдаізмам, нямецкі салезіянін, кс. Норберт Хофман 15 студзеня. Гэты дзень, які падкрэслівае юдэйскія карані хрысціянства і садзейнічае хрысціянска-юдэйскаму дыялогу, 17 студзеня ўжо на працягу некалькіх гадоў адзначаецца ў некаторых краінах. Ён не можа, аднак, быць ініцыяваны “зверху”, рашэнне павінна быць пакінута мясцовым епіскапатам, заўважыў кс. Хофман, бо адносіны паміж Касцёлам і юдаізмам у асобных краінах вельмі розныя.

17 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначыць “Дзень юдаізму” у шэрагу краін, у тым ліку Аўстрыі, Італіі, Нідэрландах і Польшчы.

Паводле сакратара Камісіі, мэтай дыялогу з’яўляюцца адносіны даверу паміж Касцёлам і юдаізмам у справе міру, справядлівасці і абароны стварэння. Ён лічыць, што з часам можна пайсці яшчэ далей, у напрамку тэалагічнага дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.