Кс. Ламбардзі: Касцёл хоча сапраўднага дабра кожнага чалавека
Касцёл не хоча зрабіць
дамінуючым сваё бачанне рэчаў, але хоча сапраўднага дабра кожнага і ўсіх. Такое меркаванне
выказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы гамілію Папы прамоўленую падчас св. Імшы
ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана і скіраваную, у першую чаргу, да новых іерархаў, якім
ўдзяліў біскупскую сакру Святы Айцец. “Пошук праўды быў для іх больш важным чым, здавалася
разумнае, меркаванне свету”, - нагадаў кс Ламбардзі словы Святога Айца. Кіраўнік Залы
Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што ў сённяшнім кантэксце біскупы часта павінны
ісці супраць плыні, бо іх уласная вера і вера Касцёла, “пастаянна знаходзіцца ў канфлікце
з дамінуючымі меркаваннямі”. На думку кс. Ламбардзі кантэкст словаў Бэнэдыкта XVI
можна пашырыць. “Папа працягваў тлумачаць, што “дамінуючы сёння агностыцызм мае свае
догмы і з’яўляецца радыкальна неталерантным ў адносінах да ўсяго таго, што ставіць
яго пад сумненне”. Супрацьстаянне дамінуючым накірункам патрабуе, таго каб быць мужнымі
– “адважнымі”, сказаў Папа Бэнэдыкт XVI. Актуальнасць гэтых слоў не мае патрэбы ў
шматлікіх каментарах, таму што мы нам дадзена вялікая колькасць прыкладаў”, - адзначыў
кс. Ламбардзі.
На думку кіраўніка Залы Друку, не менш значным, з’яўляецца
тое, што дадаў Папа. Паводле Пантыфіка адвага заключаецца не ў тым, каб дзейнічаць
гвалтоўна ці агрэсіўна, але, каб дазволіць сябе ўдарыць і трымаць розум “халодным”
перад абліччам дамінуючых меркаванняў. “Папа даў усім фундаментальны урок евангельскага
духа, важнейшай перадумовы хрысціянскага сведчання”, - сказаў езуіт. Ён адзначыў,
што неабходна па-сапраўднаму зрабіць усё магчымае, каб даць зразумець, словамі і ўчынкамі,
што Касцёл спрабуе, ідучы за праўдай, не зрабіць дамінуючым сваё асаблівае бачанне
рэчаў, але спрыяць сапраўднаму дабро кожнага і ўсіх. “Бог, і значыць Касцёл, любіць
усе стварэнні і хоча, каб яны жылі ўпоўні. Аб гэтым неабходна сведчыць без страху”,
- заклікаў езуіт і нагадаў заключныя словы Папы: “Страх Божы вызваляе ад страху людзей.
Ён робіць свабоднымі!”.