Кардынал Дзяржсакратар вызначыў напрамкі развіцця ватыканскага кнігавыдавецтва
Кнігавыдавецтва –
гэта спрыянне абмену ідэямі і новаму спосабу жыцця, лічыць кардынал Дзяржсакратар
Тарчызіо Бэртонэ. 15 студзеня ён прыняў удзел у адкрыцці новых памяшканняў ватыканскага
выдавецтва. Іерарх звярнуў увагу на патрэбу новых тэхналогій для распасюджання хрысціянскага
паслання. Адной з такіх ініцыятыў у кантэксце кнігавыдавецтва з’яўляюцца, паводле
яго, элетронныя кнігі. Кардынал заахвоціў ватыканскіх кнігавыдаўцоў да развіцця гэтага
напрамку дзейнасці, не забываючыся адначасова аб вялікім запатрабаванні на кнігі ў
класічным, папяровым, варыянце.
Кардынал Дзяржсакратар лічыць, што “Libreria
Editrice Vaticana” павінна больш эфектыўна дзейнічаць у вытворчасці і распасюджванні
сваёй літаратуры. Ён заклікаў да перагляду “унутранай арганізацыі” выдавецтва. На
яго думку, новыя пункты продажу, удзел у міжнародных выстаўках, прадстаўніцтва за
мяжой – гэта тыя напрамкі, на якія павінна звярнуць увагу кіраўніцтва ўстановы. Кардынал
Бэртонэ заўважыў, што адкрыццё новых памяшканняў ватыканскага выдавецтва, гэта яшчэ
адно сведчанне таго, наколькі важнымі для Апостальскай Сталіцы з’яўляюцца культурныя
ініцыятывы “у перспектыве новай евангелізацыі”.