2013-01-14 10:51:48

Ватыканскі іерарх: гендэрная ідэалогія вядзе да “шэрасці” без адметнасцяў


RealAudioMP3 13 студзеня некалькі сотняў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Парыжа, каб мірна выказаць свой пратэст супраць спробы легалізацыі ў Францыі гомасексуальных саюзаў і дазволу парам з гомасексуальнай арыентацыяй усынаўляць дзяцей. Акцыя пад назвай “Маніфестацыя для ўсіх” аб’яднала вялікую колькасць прадстаўнікоў грамадскага, палітычнага і рэлігійнага жыцця: католікаў, пратэстантаў, мусульманаў, яўрэяў, а таксама няверуючых. На думку старшыні Папскай рады па справах сям’і арцыбіскупа Вінчэнца Пальі, маніфестацыя паказала, што сужэнства і сям’я з’яўляюцца не толькі рэчаіснасцю, якая тычыцца адной часткі грамадства, але ўсіх. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх адзначыў, што французскія біскупы “вельмі мудра паступілі”, што падтрымалі гэты пратэст, але не былі яго прамымі арганізатарамі: такім чынам яны далі ўбачыць, што абарона сям’і – гэта не толькі справа Касцёла – яна тычыцца кожнага, бо сям’я з’яўляецца “спадчынай чалавецтва”.

Паводле арцыбіскупа Пальі гендэрная ідэалогія, якая нібыта спрыяе роўнасці паміж паламі, на самой справе вядзе да сумнай “шэрасці” і знішчэнню “вясёлкі” адметнасцяў паміж людзьмі, створанай Богам. “Чаму мы так уважліва адносімся да маніпуляцый прыродай, але так мала звяртаем увагі на маніпуляцыі антрапалогіяй?”, - спытаўся іерарх. На яго думку, наступствы распаўсюджавання гендэрнай ідэалогіі могуць быць драматычнымі для грамадства – яна вядзе да абсалютнага індывідуалізма і з’яўлення людзей без якіх-небудзь сувязяў.

Арцыбіскуп Палья не выключае, што пасля легалізацыі гомасексуальных саюзаў наступным крокам можа стаць легалізацыя паліандрыі ці палігаміі. “Калі крытэрыем з’яўляцца маё ўласнае “я” і мае жаданні, можа здарыцца ўсё!”, - падкрэсліў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.